Государственное учреждение образования "Детский сад № 50 г. Борисова"

"Як ты дорага мне, мова родная мая"

23.09.2022
"Як ты дорага мне, мова родная мая"

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў нашай дашкольнай установе прайшлі наступныя мерапрыемствы:на працягу тыдня была арганізавана выстава метадычнай, мастацкай лiтаратуры, наглядна-iнфармацыйнага матэрыялу па развiццю беларускага маўлення;законным прадстаўнікам і педагогам было прапанавана напісаць значныя словы ў іх жыцці на беларускай мове . па выніках было створана "воблака слоў" «Маё любімае слова па-беларуску»;У старэйшых групах была арганізавана тэматычная выстава «Мой родны кут»; да Тыдня роднай мовы ў нас прайшлі заняткі, на якіх выхаванцы практыкавалі беларускую мову ў дыялогу – яны адказвалі на пытанні. Выхаванцы вучыліся разумець і слухаць родную мову, спявалі гімн Рэспублікі Беларусь, гулялі ў гульню «Мая Радзіма Беларусь», а ў канцы занятку ўпрыгожылі ручнікі, кашулькі і сукенкі беларускім арнаментам; для выхаванцаў сярэдніх груп музычным кіраўніком была арганізавана пастаноўка беларускай народнай казкі «Зайкава хатка»;з педагогамі была праведзена інтэрактыўная віктарына, мэтай якой з'явілася павышэнне ўзроўню зносін на беларускай мове “Родная мова, цудоўная мова!”.

Версия сайта для слабовидящих